Яе сям’я – дзевяць «я»

Михалковская С.Абавязковай умовай чалавечага шчасця з’яўляюцца дзеці, а падмуркам стабільнай дэмаграфічнай сітуацыі – нараджэнне ў сям’і не менш за трох немаўляці. У мужа і жонкі Міхалкоўскіх з Бабіч бацькоўская радасць памножана на два – яны выхавалі дзвюх дачок і пецярых хлопчыкаў.
Пачатак іх шлюбу і вузельчык кахання завязаўся ў юнацтве, калі малады Іванька бегаў «жаніхацца» да гарэзнай каханачкі ў вёску Антонаўка Веткаўскага раёна. На тую хвіліну яна з’яўлялася студэнткай Горацкай сельгасакадэміі. Хутка кавалер перавёз сваю нявесту ў матчыну хату, і Марыі давялося перавесціся на завочнае навучанне. Праз пэўны час маладыя займелі ўласны «вугал», дзе і далі блаславенне на ўдалую дарогу ў жыццё любым дзеткам, двое з якіх скончылі ВНУ, двое яшчэ «грызуць граніт навукі», а малодшыя пакуль што каля маці, бегаюць у школу і плануюць далейшы самастойны шлях.
З дзяцінства застаўшыся сіратой, Марыя Уладзіміраўна марыла пра вялікую дружную сям’ю. І ў студзені 2008 года была ўзнагароджана ганаровай наградай Рэспублікі Беларусь – ордэнам Маці. Неяк незаўважна падраслі яе сыны і дачушкі! Вось ужо нават і першага ўнука дачакалася. Але хоць гады і бягуць (на днях бабічанка адзначыць свой чарговы невялікі юбілей), сэрца застаецца маладым, а душа па-ранейшаму летуценная. Ці не таму жаданне пісаць вершы да гэтага часу не пакідае жанчыну. Яе лірычныя творы ўжо друкаваліся на старонках газеты і, вядома ж, яшчэ не раз узнёслыя думкі і пачуцці лягуць на белы аркуш паперы рыфмаваным радком. А ў прамежках паміж паэтычнай музай і натхненнем – хатнія клопаты, мыццё бялізны і ўборка, абеды і сняданкі, агарод і кансервацыі, ды штодзённая сцежка на працу ў мясцовую школу.
Муж і жонка Міхалкоўскія адсвяткавалі срэбраны юбілей сумеснага жыцця. Для маці няма большага шчасця, чымсці выдатныя адзнакі і дабрабыт дзяцей. Хай задуманае споўніцца, а радасць памножыцца!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.