У нашых душах праз гады

яывапрвоватДзесяць гадоў назад 13 кастрычніка на 79-м годзе перастала біцца сэрца былога дырэктара Меркулавіцкага ЦСДК Алены Бозікавай. Кіраўніцтва мясцовым клубам прыняла ў 1972 годзе і ўзначальвала калектыў больш за 30 гадоў.
Менавіта Алена Фёдараўна была ініцыятарам стварэння і мастацкім кіраўніком фальклорнага гурта «Меркулавіцкія вячоркі», які ў 1993 годзе абараніў званне «народны». Наогул жа спачатку і да скону яна ўсю сябе аддала працы ў сферы культуры. Яе шлях у галіне пачаўся з пасады загадчыцы Забабскай хаты-чытальні Буда-Кашалёўскага раёна. На Чачэршчыне Алену Бозікаву ведалі многія, яна не толькі спявала ды біла ў бубен, але і зарэкамендавала сябе, як кампетэнтны адміністратар, сціплая, чуллівая і добразычлівая жанчына. Валодала вялікай энергетыкай, умела аб’яднаць вакол сябе аднадумцаў і моладзь, займалася адраджэннем мясцовых традыцый і прапагандай вусна-паэтычнай творчасці. Любіла выбіваць абцасікамі пад мелодыі побытавых танцаў, аддавала прафесійнай справе і сэрца, і душу, і вольны час. За плённую дзейнасць узнагароджвалася ганаровымі граматамі ўпраўлення культуры Гомельскага аблвыканкама і раённага аддзела, райсавета дэпутатаў, Савета міністраў Рэспублікі Беларусь і медалём «Ветэран працы». Поруч з тым займалася актыўнай грамадскай работай, з’яўлялася членам раённага Савета старэйшын.
…Мінула ўжо 10 гадоў, як не стала светлага, таленавітага чалавека. Для тых, хто яе ведаў і быў асабіста знаёмы, яна засталася ў памяці ўсмешлівай, жыццярадаснай і рухавай. Помнім, любім, смуткуем!
Валянціна ПРАНКЕВІЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.