Сабралі амаль тону макулатуры

Бабич.СШ.Нарыхтоўкай другаснай сыравіны ў бабіцкай школе займаюцца ўсе. Вучні і настаўнікі, дырэктар і тэхперсанал даўно маюць звычку збіраць асобна паперу і ПЭТ-бутэлькі.
Таму план у гэтым годзе выкананы на 100% – здадзена 954 кілаграмы макулатуры, а таксама 45 кілаграмаў пластыку. У справе нарыхтоўкі ёсць свае лідары. У іх ліку кіраўнік установы Аляксей Лукомскі не першы раз называе сёлетніх выпускнікоў. Дарэчы, у 11 класе (на фота) 15 вучняў, якія імкнуцца здаваць на перапрацоўку не толькі старыя сшыткі, але і непатрэбны кардон, нават упакоўку ад зубной пасты. Добра вядома, што такім чынам можна захаваць не адно дрэва, а да таго ж атрымаць ад адміністрацыі словы падзякі і салодкае заахвочванне.
Да збору шкла дзяцей не прыцягваюць. З гэтай справай спраўляецца калектыў школы. Педагогі і іншыя работнікі агульнымі намаганнямі здалі 176 кілаграмаў другаснай сыравіны. Усе ДМР будуць пераапрацаваны і вернуцца да спажыўцоў у выглядзе карысных рэчаў.
Лідзія ХАРАШЫЛАВА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.