Маладыя крэатыўныя бабулі

IMG_5423Сапраўднае свята, феерверк пачуццяў, струменьчыкі залатога зоркападу ўсмешак і спрыяльны душэўны адпачынак атрымалі на мінулым тыдні наведвальнікі аддзялення дзённага знаходжання сталых людзей раённага цэнтра сацабслугоўвання насельніцтва.
Загадчыца аддзялення Ірына Мінянкова, як і заўсёды, правяла перадсвяточную сустрэчу на самым высокім узроўні. На гэты раз прыдумала для жанчын забаўляльна-гульнёвую праграму «А ну-ка, бабулі!» Чаго толькі гэтыя людзі на пенсіі не вычваралі: і спявалі, і танчылі, і «гатавалі» ўнуку кашу, прыдумвалі старыя казкі на новы лад і нават вышывалі крыжыкам. Канешне ж, усё праходзіла ў жартоўнай форме, дзе каманды «Васількі», «Незабудкі», «Пчолкі» і «Маладухі» спаборнічалі ў інтэлекце, кемлівасці і высокім пачуцці гумару. Тут, паміж вясёлых пацех не-не, ды праскоквала лірычная тэма мацярынскай турботы, доўгіх бяссонных начэй, хвалявання за дабрабыт дзяцей і ні з чым не параўнальны Гасподні дарунак бабулінага шчасця.
Вялікі дзякуй дырэктару ТЦСАН Аляксандры Бацанавай і дзяржаве за той клопат, які праяўляецца да людзей пенсійнага ўзросту, а Ірыне Іванаўне – за яе творчы талент і шчодрае бескарыслівае сэрца.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.