Чачэрскія майстры жывёлагадоўлі

IMG_5400На працягу ўсяго года няспынна клапоцяцца аб забеспячэнні нашага агульнага дабрабыту працаўнікі сяла. Самаадданыя і нястомныя, яны зранку да змяркання робяць усё, каб на нашым стале не адчувалася нястачы ні ў хлебе, і ў малацэ.
А за шчырую і выніковую працу і выдатныя вытворчыя паказчыкі лепшыя з лепшых традыцыйна прымаюць віншаванні і ўшаноўваюцца грашовымі прэміямі ці падарункамі.
На днях за добрасумленную і плённую працу прымалі словы падзякі і прэзенты ад старшыні раённага камітэта прафсаюза працаўнікоў аграпрамысловага комплексу Анжалікі Краўчанка прадстаўнікі галіны жывёлагадоўлі, якія сталі пераможцамі раённага спаборніцтва па вытворчасці малака за дзевяць месяцаў бягучага года, што праводзілася ў межах акцыі «Майстры жывёлагадоўлі».
Згодна вынікам спаборніцтва, пераможцай сярод аператараў машыннага даення ва ўзросце да 31 года стала Наталля Калакольнікава МТФ «Отар» аднайменнай гаспадаркі, якой удалося дасягнуць паказчыка па сярэднім надоі малака на карову ў 5561, 2 кг. Лепшым аператарам машыннага даення ва ўзросце старэй за 31 год вызначана Наталля Біндзюкова, што працуе на гэтай жа малочна-таварнай ферме. Яе вынік па сярэднім надоі на галаву — 5400 кг.
Сярод загадчыкаў фермы пераможцай прызнана Наталля Герашчанка – МТФ «Залессе» на 600 галоў ААТ «Звязда», якая дасягнула паказчыка па тэмпе росту па вытворчасці белага золата ў 122% ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага году, сярэдні надой на карову склаў 5646 кг, колькасць рэалізаванага малака гатункам «экстра» – 97,5%, таварнасць – 92,5%.
Святлана ДЗІДКОЎСКАЯ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.