ДЛЯ ВАС, НАШЫ ЗАЛАТЫЯ!

Цёплыя словы пра самую любую і дарагую, нізкі паклон і сыноўнюю падзяку за клопат ад імя ўсіх дзяцей прысутным выказалі старшыня райвыканкама Уладзімір Краўчанка і яго намеснік Юлія Басаргіна. Музычныя падарункі прыпаднеслі артысты вакальнай эстраднай узорнай студыі «Дзеці сонца», скрыпач Роберт Рыбянчанка, салісты раённага Дома культуры, чыталі вершы вучні. Прыемнай падзеяй стала ўручэнне ордэна Маці чачаранцы Наталлі Кручык, якая выхоўвае пецярых дзяцей. Апафеозам сустрэчы былі бакал шампанскага і фотаздымак на памяць. Кранальныя хвіліны прыязнасці матуліным рукам і яе клапатліваму сэрцу прайшлі на адным дыханні, у атмасферы павышанай чуллівасці і душэўнага хвалявання.

В.БАГДАНОВІЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.