Заўсёды побач

IMG_20160919_094621_2Палеская амбулаторыя ўрача агульнай практыкі абслугоўвае 10 населеных пунктаў. А гэта больш за тысячу жыхароў. У розны перыяд часу кожны з іх патрабуе ўвагі і клопату.
С задачай медыцынскі калектыў спраўляецца, хаця ў яго складзе ўсяго шэсць чалавек, а загадчык амбулаторыі Віктар Серыкаў працуе тут толькі год пасля заканчэння Гомельскага дзяржаўнага медуніверсітэта. Галоўнае – зладжанасць у дзеяннях, здаровы мікраклімат, шчырасць і павага да пацыентаў. Доктар уважліва аналізуе стан хворых, назначае неабходнае лячэнне. Участковая медсястра Крысціна Лук’яненка выконвае ўрачэбныя назначэнні. Як след спраўляецца са сваімі абавязкамі медрэгістратар Алена Болсун. Гатовы ў любую хвіліну сарвацца разам з медыкамі ў дарогу на дапамогу сялянам вадзіцель Міхаіл Болсун. А дзякуючы санітарцы Ганне Маславай памяшканні амбулаторыі зіхацяць чысцінёй. Акрамя амбулаторнага прыёму тут дзейнічае стацыянар на два койкамесцы, аптэчны пункт. А яшчэ палясчанам не трэба дабірацца да райцэнтра, каб залячыць ці вырваць зуб. Пазбавіць ад болю зубны фельшар Алена Мамекіна.
Акрамя непасрэдна медыцынскай спецыялісты праводзяць і маштабную прафілактычную работу. Бо не лішнім будзе напомніць і працаздольнаму насельніцтву, і старым, і дзеткам, чым пагражаюць вытворчыя і бытавыя траўмы, як не застудзіць арганізм у халодны час года, ды і ўвогуле, як паводзіць сябе бяспечна.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.