Чачэрскім людзям мудрага ўзросту

IMG_4934Дзень сталых людзей, мусіць, для таго і прыдуманы, каб хоць раз у год мець магчымасць сабрацца разам тым, хто некалі працавалі плячом да пляча, сумесна праводзілі вольны час, сябравалі ці займаліся актыўнай грамадскай дзейнасцю.
У чацвер на базе раённага Дома культуры за квартай гарбаты размаўлялі пра жыццё, побыт і былыя гады працоўнага жыцця пенсіянеры Чачэршчыны, якія ў той ці іншай ступені праявілі сябе ў культурна-выхаваўчай рабоце і патрыятычным выхаванні моладзі. Аб’ядналі ў адзін гурт людей залатога ўзросту работнікі тэрытарыяльнага цэнтра сацабслугоўвання насельніцтва. З прывітальнымі словамі да гасцей звярнуліся намеснік старшыні райвыканкама Валерый Астаповіч, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Алена Мініна, выконваючая абавязкі начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Алена Фенік, дырэктар ТЦСАН Аляксандра Бацанава. У дадатак да добрых слоў – сувеніры і добрая песня ад артыстаў РДК.
Сталасці і суму няма для тых, хто малады душой і моцны духам, адкрыты для дабрыні і светлых учынкаў. Са святам!
В.БАГДАНОВІЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.