«Кліч Палесся» – сэрца кліч

A29V8556 (1)Міжнародны фестываль этнакультурных традыцый   «Кліч Палесся»  адбудзецца 24 верасня ў Ляскавічах Петрыкаўскага раёна. Гэта край багаты самабытнымі абрадамі, рамёствамі, цікавымі святамі. «Кліч Палесся»  ўжо набыў статус  культурнага брэнда.  А вышэйназваны аграгарадок – сапраўдная сталіца неўміручай палесскай спадчыны. Сёлетняе свята  зноў збярэ шмат сяброў: творчых, таленавітых, ініцыятыўных. Будзе шмат песен і танцаў, сваё ўменне прадэманструюць шматлікія народныя майстры, адбудзецца мноства конкурсаў. А якія прыгожа пададзенныя і смачныя стравы можна будзе паспытаць: як кажуць, вачэй не адвесці і за вушы не адцягнуць. І самае галоўнае – гэта наша  яднанне, шчырае жаданне ўпрыгожваць свет радаснымі ўсмешкамі, моцным сяброўствам, прыгожымі рукатворнымі вырабамі і звонкімі песнямі, шырокім іскрамётным святам!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.