Духоўная сустрэча адбылася ў Чачэрску

IMG_32626Напярэдадні Дня беларускай пісьменнасці ў цэнтральнай раённай бібліятэцы адбылася творчая сустрэча з мясцовымі паэтамі і настаяцелем Храма Прэабражэння Гасподня айцом Георгіем.
З вуснаў вядучых шмат добрага прагучала аб першадрукарах Беларусі – Францыску Скарыне, Сімеоне Будным, Ефрасінні Полацкай, знакамітых літаратарах і віртуозах паэтычнага слова краіны, не забыліся прыпомніць геніяў беларускай культуры Максіма Багдановіча, Ніла Гілевіча, Янку Купалу, Якуба Коласа і іншых зорак паэтычнага свету. Глыбока кранула душу прысутных, у ліку якіх былі вучні СШ №2, творчасць іераманаха Рускай Праваслаўнай Царквы Рамана Мацюшына. Аддалі даніну павагі і тым, хто сёння шануе родную мову, праслаўляе прыгажосць зямлі і яе краявіды рыфмаваным радком. На мерапрыемстве чыталі свае вершы, напісаныя сэрцам і душой, мясцовыя паэткі Галіна Карповіч і Валянціна Пранкевіч. Мінулае свята пісьменнасці дазволіла яшчэ раз датыкнуца да светлага, чыстага, спрадвечнага і менавіта нашага, беларускага, каб помніць, шанаваць і ганарыцца.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.