Школа не дасць засумаваць!

Школа не даст заскучать 1Існуе меркаванне, што ў вучняў вясковых устаноў адукацыі менш магчымасцяў для арганізацыі свайго вольнага часу падчас канікулаў, чым у дзяцей, якія пражываюць у горадзе. Аднак гэта думка не зусім правільная, бо школа працуе круглы год, забяспечваючы навучэнцам магчымасць праводзіць час цікава і з карысцю.
Напрыклад, у матнявіцкай яслі-сад-базавай школе штодня працуе летняя спартыўная пляцоўка. Прапануюцца розныя гульні і неабходны спортінвентар для іх.
Акрамя ўмацавання здароўя і развіцця фізічных якасцяў, у летні час вучні могуць таксама займацца творчасцю. З імі працуюць педагогі школы, праводзячы летнія заняткі аб’яднанняў па інтарэсах. Занятак па густу знойдзецца і для дзяўчынак, і для хлопчыкаў. Навучэнцам прапануецца займацца скрапбукінгам – вырабляць нарыхтоўкі і дэкаратыўныя элементы для будучых паштовак і не толькі, а таксама працаваць з дрэвам. Хлопчыкі з захапленнем выпілоўваюць лобзікам і ствараюць карціны з дапамогай прыбора для выпальвання.
Калі нехта ўсё яшчэ сядзіць дома і сумуе, школа гасцінна расчыніць для яго свае дзверы!
Ганна Еўдакіменка.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.