Шэсць дзясяткаў поруч

IMG_1103Аднойчы заручоныя маладыя Мікалай Міхайлавіч і Еўдакія Арцёмаўна Патапенкі з агр.Матнявічы вось ужо амаль 60 гадоў ідуць па жыцці разам.
Пазнаёміліся яны на танцах, хлопец адразу прыкмеціў прывабную і жвавую дзяўчыну. Стаў да яе заляцацца, а хутка і сватоў заслаў. Спачатку жылі з бацькамі, з цягам часу пабудавалі сваю хатку. Абодва працавалі ў мясцовым калгасе – ён паляводам і механізатарам, а Еўдакія Арцёмаўна свінаркай і таксама ў паляводстве. За старанні і плён узнагароджваліся шматлікімі граматамі, медалямі, іх прозвішчы былі занесены на Раённую дошку гонару. Ад сумеснага саюза нарадзілася два сыны і дачка. Дарэчы, усіх прымаў на гэты свет акушэр Іван Дзімітравіч Кондрусеў. Дзеткі падраслі і падаравалі шчаслівым бабулі з дзядулям шэсць унукаў, а потым з’явіліся і трое праўнукаў.
Цяпер муж і жонка Патапенкі на заслужаным адпачынку. За спіной і пасляваенная разруха, і напружаныя будні калгаснага клопату, і вясёлыя вечарынкі з песнямі і скокамі пад гармонік, і бурлівая маладосць. Аднак непарушным засталіся іх чыстыя пачуцці, агонь сэрца, вернасць клятве і ў горы, і ў радасці быць заўсёды поруч. Мабыць, гэта і ёсць сапраўднае чалавечае шчасце – ведаць, што ты патрэбен бліжняму, што твой лёс неразрыўна звязаны і з гэтай вёскай, і з гэтым небам, і з гэтай хатай. Наш зямны шлях нядоўгі, але важна, які ты пакінеш пасля сябе след. Патапенкі могуць ганарыцца сваім жыццём, учынкамі і нашчадкамі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.