На Чачэршчыне ёсць крэатыўны пясняр-самародак

IMG_2359Удзельнік школьнага хора, саліст доўскага вакальнага ансамбля «Песняры», армейскі запявала цяпер адзін з членаў народнага калектыву «Меркулавіцкія вячоркі» Валянцін Дзямідаў ні на хвіліну не расстаецца з песняй.
Гэта захапленне стала асалодай для душы, правадніком у свет прыгожага, спадарожнікам па жыцці і сардэчнай аддушынай. Ураджэнец в.Зялёная Паляна ўжо адзінаццаты год наведваецца на рэпетыцыі «Меркулавіцкіх вячорак», прымае ўдзел у тэатралізаваных дзеях і ўпэўнены, што дрэннага настрою можна пазбегнуць, калі проста заспяваць. Яго голас гучыць на раённых фэстах, на мясцовых вечарынах і выязных канцэртах, уключаючы бліжняе замежжа. У свой час Валянцін з’яўляўся адным з перадавых звеннявых эксбазы «Меркулавічы», быў заахвочаны матацыклам «Мінск» – рэспубліканскую ўзнагароду атрымаў за высокія паказчыкі па нарыхтоўцы бульбы. Цяпер яго месцам неафіцыйнай працы стала ўстанова культуры, куды ён наведваецца з задавальненнем і выходзіць на публіку з вялікай ахвотай. Артыстычны, імпэтны, завадны і каларытны цудоўна пераўвасабляецца ў любы сцэнічны вобраз.
Акрамя прагону песень пад ноўтбук, мужчына любіць вудзіць рыбу, а зараз збіраецца заняцца вырабам дуг для конскай збруі. І калі ў дапамогу будзе песня – безумоўна, усё атрымаецца!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.