Гурток «Масцярылка» цудоўна майструе

IMG_2408Трэці год пры бабіцкай сельскай бібліятэцы працуе дзіцячы гурток дэкаратыўна-прыкладной творчасці «Масцярылка», якім кіруе загадчыца бібліятэкі Таццяна Карпоўская.
Цікавыя вырабы з запалак, макарон, прыроднага матэрыялу рабяты ствараюць уласнымі рукамі і затым дораць іх матулям, сябрам, настаўнікам, а нешта рэалізуюць па таннай цане. Гурток наведвае 12 хлопчыкаў і дзяўчынак, самыя актыўныя сярод іх Юля Кандраценка, Аляксей і Алена Карпоўскія, Наталля Гулевіч, Дзіана Лукомская, Алена Кадраценка і Іван Кандраценка, Ірына Покусава і Юля Чамярыцкая. Наогул, усе рабяты спяшаюцца ў бібліятэку на любімы занятак кожны дзень. У творчай скарбонцы гурткоўцаў карціны з нітаў, пано з каменьчыкаў і мудрагелістыя скрыначкі, мяккія цацкі і тэматычная сувенірная прадукцыя. Яны дапоўнілі інтэр’ер памяшкання бібліятэкі, дзе ўжо «прыжылося» маляванае тварэнне бабіцкага мастака Пятра Мудракова, падараванае ім землякам, а ў ахвяраваным адной маладой сям’ёй акварыуме плаваюць залацістыя рыбкі.
Трэба сказаць, што і сама Таццяна Міхайлаўна стварае цуд з бісера, напрыклад, іконы святых. А яе маці Ганна Васільеўна – выдатная вышывальшчыца і спявачка. Вось адкуль такія мастацкія задаткі ў яе дачкі, актыўнай удзельніцы народнага гурта народнай песні, музыкі і танца «Лёс». Аднак не менш высокім талентам валодае і муж кіраўніка гуртка – Васіль Карпоўскі не толькі перадавы работнік лясной гаспадаркі, а яшчэ і гарманіст, і добры гаспадар. Гэта ён дапамог жонцы ўстанавіць на вытворчай тэрыторыі малыя архітэктурныя формы, вырабленыя сіламі Карпоўскіх. З такім аптымізмам лёгка ісці па жыцці і весці за сабой астатніх. Поспехаў!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.