Юная чачаранка любіць родную мову

Без имени-1куБеларуская мова родная і мілагучная. На ёй размаўляць і пець – адна асалода. Так лічыць вучаніца 10 класа і па сумяшчальніцтву прэзідэнт гімназіі г. Чачэрска
Марына Семінар.
Каб адкрыць усю прыгажосць любой мовы, трэба пусціць яе у сваё сэрца. Марына ўжо некалькі год займаецца паглыбленым вывучэннем роднай мовы. Удзельнічае ў алімпіядах, спявае песні, размаўляе па-беларуску, але пакуль толькі дома. Прызнаецца: няўпэўнена сябе адчувае таму, што лічыць, калі будзе размаўляць у публічных месцах, то яе не зразумеюць. Чаму так атрымліваецца: у сваёй краіне, мы баімся размаўляць на роднай мове? Проста прызвычаіліся, што чуем мову толькі на занятках у школе, а па-за межамі яе сцен не выкарыстоўваем. Але мы вырашылі: трэба мяняць сітуацыю. Таму паміж сабой размаўляем па-беларуску, каб практыкаваць мову і тым самым паказаць – гаварыць у сваёй краіне на роднай мове не сорам, а гонар.
Марына плануе і ў будучым развіваць і паглыбляць веды. Вера ў тое, што ў жыцці кожнага беларуса настане момант, калі ён пабачыць усю прыгажосць роднай мовы, жыве ў сэрцы дзяўчыны.
Вольга АКСЁНАВА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.