Ягадка да ягадкі – у кош чачэрскiх вiнаробаў

IMG_1071Мінула ўжо два месяцы лета, і ў кошыкі чачаран ляглі першыя плады з сада і агарода. Аднак і на прадпрыемствах не дрэмлюць, поруч са збожжам на зімнія нарыхтоўкі кладуцца ягады, яблыкі і іншыя дары прыроды.
У філіяле ўнітарнага прадпрыемства «Чачэрскі вінзавод» на тэрыторыі 147 гектараў пасаджаны яблыкі, ігрушы, слівы і іншая садавіна. Знайшлося тут месца і карысным кустам – паспелыя чорныя і чырвоныя парэчкі ўжо сарвалі і пусцілі на перапрацоўку, частку ягад рэалізаваўшы насельніцтву. Цяпер прыйшоў час «прыбраць да рук» алычу, што размясцілася на плошчы 9,8 га, і раннія сарты слівы. А шостай гадзіне раніцы сярод роўных радоў пладовых дрэў ужо завіхаюцца жанчыны з ёмістасцямі. Штодзень рабочыя старанна назапашваюць дзясяткі кілаграмаў буйнога ўраджаю. Усяго ж, як адзначыў галоўны аграном філіяла Уладзімір Сахараў, мяркуецца сабраць каля 20 тон гэтай сакавітай прадукцыі, якая будзе выкарыстана для ўласных патрэб вінзавода. Затым на чарзе яблыкі. Іх жа тут – незлічоная колькасць. А значыць, клопату яшчэ досыць.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.