Хараство рукою майстра

IMG_0262У хвіліны смутку і радасці, пад уздзеяннем эмоцый і душэўнага хвалявання бяляеўскі майстар па пейзажах і нацюрмортах Васіль Зяцікаў бярэцца за пэндзлік і стварае карціны з натуры.
У творчай скарбонцы мастака не адзін дзясятак маляўнічых сюжэтаў непаўторнай прыгажосці чачэрскай зямлі. Каб убачыць асобныя з іх, не трэба ехаць за Сож – нядаўна ў гісторыка-этнаграфічным музеі у рамках Года культуры і з нагоды 80-годдзя Васіля Кузьміча адкрылася выстава яго работ «Фарбы Чачэршчыны», дзе прадстаўлены самыя трапяткія, пранікнёныя вобразы жыцця і адметныя моманты росквіту, хараства і буйства прыроды. На гладкія ласкуты палатна спрытнай рукой таленавітага земляка кладуцца пераважна перанесеныя з рэальнага асяроддзя лес, рэчка, блакітны небасхіл і бязмежнае мора кветак. Такія сонечныя, жыццясцвярджальныя і ўзнёслыя творы з драўлянага мальберта зачароўваюць і нібыта запрашаюць на хвіліну забыцца салодкім дурманам маляванай казкі, спазнаць глыбіню чалавечых мар і спадзяванняў, наталіцца россыпам мудрагелістых карункаў свету і побыту людзей. Выстава працуе да верасня. Прыходзьце, каб адпачыць сэрцам і сутыкнуцца з сапраўдным жывым цудам.
В.БАГДАНОВІЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.