На Чачэршчыне па казачнай сцяжынцы лета

Чэрвень, сонейка, спякота… Дзе можна адпачыць дзецям, каб было і весела, і пазнавальна, і бяспечна? Зразумела – адправіцца ў аграгарадок Меркулавічы ў вандраванне па старонках літаратурных твораў, у захапляльны свет гульняў, танцаў і песень.
Тут рабятам будзе раскошна, утульна і цікава. Работнікі мясцовага ЦСДК прадугледзелі для дашкалят, падлеткаў тэатралізавана­-забаўляльнае прадстаўленне: на працягу ўсёй казачнай сцяжынкі лета хлопчыкаў і дзяўчынак чакае шмат пацех, неверагодных прыгод і нечаканых сустрэч. Там цябе сустрэне барадаты Лясун, загадае загадкі жвавы Зайка, праверыць на веданне песень шэры Воўк, завядзе ў танцавальнае кола касалапы Мішка, а баба Яга пачастуе смачнай наварыстай юшкай. Некалькі хвілін у асяроддзі герояў народных казак прынясуць вялікае задавальненне і асалоду. З гэтым пагаджаюцца рабяты з Бяляеўкі, якія ўжо пазнаёміліся з жыхарамі паркавай зоны, дзе і адбылося магічнае вандраванне ў казку. Па чароўнай сцежцы могуць прайсці і дарослыя. Праект працуе да верасня, каб успамін аб летніх канікулах быў самы што ні на ёсць цёплы і прыемны.
В.БАГДАНОВІЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.