Чачэрскія галасы на расійскіх прасторах

Теряевское.Радасць дзяржаўнага свята суседняй брацкай краіны радзялілі чачаране.
У Дзень Расіі да сяброў горада-пабраціма Валакаламска ездзілі артысты народнага ансамбля народнай песні і музыкі «Чачэрцы». Гэта не першы візіт беларусаў, абменныя канцэрты і дзелавыя сустрэчы завязаліся з валакаламцамі яшчэ раней, а цяпер гэтыя зносіны толькі падтрымліваюцца і ўмацоўваюцца.
Як расказала дырэктар раённага Дома культуры Таццяна Тульжэнка, прыём расіян быў, як заўсёды, цёплы і радушны. Першае выступленне адбылося на тэрыторыі вясковага пасялення Цераеўскае, а ў другі раз чачэрскім зоркам сцэны апладыравала аўдыторыя гарадской акругі Шахаўская. Нашых артыстаў прасілі даць адразу чатыры канцэрты, але па прычыне абмежавання часу такая магчымасць была выключана.
Гэта пяты фестываль «Цераеўскі перапляс і галасы», у якім творчая дэлегацыя з Чачэрска прымала ўдзел, – расказвае Таццяна Валер’еўна. – Наша сустрэча змагла адбыцца дзякуючы аднаму з арганізатараў свята – спецыялісту адміністрацыі с.п.Цераеўскае Сяргею Сітнаву, бо менавіта па яго ініцыятыве і запрашэнню мы сабраліся ў дарогу. Канешне, у ходзе камандзіроўкі наведалі мясцовыя славутасці, пабывалі на 35-мятровай званіцы. Але, вядома ж, самым прыемным быў непасрэдны духоўны кантакт з жыхарамі, дэманстрацыя спеўнага таленту «Чачэрцаў», якія паказалі сябе з самага лепшага боку. Сімвалічна, што кожны раз апошнім нумарам мы спяваем з расіянамі заключную песню «Подмосковные вечера». Акрамя Дыплома за ўдзел у фестывалі і Падзячнага ліста ад адміністрацыі Шахаўскога муніцыпальнага ўтварэння мы прывезлі запрашэнне на Дзень пасялення Цераеўскае, які адзначаецца ў жніўні, а таксама юбілейны творчы вечар Сяргея Сітнава, запланаваны на красавік наступнага года. І, безумоўна, будзем чакаць нашых сяброў-расіян да сябе ў госці. Лічу, што такія сувязі толькі яшчэ больш аб’ядноўваюць і гуртуюць, а гэта на карысць абодвум народам.
Валянціна ПРАНКЕВІЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.