«А на Купалу сонца іграла…»

IMG_1483Свята расліннасці, сонца і летняга росквіту зямлі прапануецца весела і масава адзначыць усім жыхарам горада і гасцям краю ў ноч з 6 на 7 ліпеня.

Відовішчнае гулянне адбудзецца ў 20.00 на беразе Чачоры паблізу гарадскога амфітэатра. Усім вядомыя героі паганскага ігрышча запрашаюць малых і дарослых павадзіць карагоды, ачысціцца ад немачы і граху праз агонь, адшукаць сваю шчаслівую папараць-кветку і авалодаць магчымасцю бачыць скарбы, схаваныя глыбока пад зямлёй. Але самае галоўнае, тут можна атрымаць станоўчыя эмоцыі і добра адпачыць каля вады, на свежым паветры, у вечаровай прахалодзе. Розныя прысмакі, салодкая вада, марожанае і іншыя гасцінцы для сябе і членаў сям’і – з перасоўных магазінаў і латкоў лагодных карабейнікаў. Музыка, спевы, сюжэтныя купальскія матывы і вулкан пачуццяў вам гарантаваны. Бярыце грошы, сябра, пазітыўны настрой і прыходзьце. Калі ласка, запрашаем!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.