У ПОЛІ ЗРОКУ — “ВАЗНЯСЕНСК”

У галіне сельскай гаспадаркі ўсе ў бясконцых, здаецца, справах. На мінулым тыдні завіталі да корманарыхтоўшчыкаў дзяржаўнага прадпрыемства “Вазнясенск”. Тады тут якраз закрывалі першую яму, як і ў большасці гаспадарак раёна, – сіласную. Аж 1832 тоны зялёнай масы яна ў сябе “паглынула”. Побач рыхтавалася наступная – але ўжо сенажом планавалася яе запоўніць. На самай справе, усе віды кармоў тут рыхтуюцца амаль адначасова. Толькі тэрмін на іх нарыхтоўку дыктуе надвор’е. У гаспадарцы ўжо высушана і складзена 170 тон сена. Гарачая пара не толькі складаная, але і прыемная: работы падчас яе больш высокааплачваемыя. Аднак не толькі па гэтай прычыне механізатары імкнуцца ў гэты час шмат паспець. Большасць задзейнічаных тут працаўнікоў маюць вялікі вопыт, а таму разумеюць, што ад кожнага залежыць канчатковы вынік дзейнасці ўсяго сельгаспрадпрыемства, хваляванне за яго расце асабліва тады, калі надвор’е псуецца. Сярод добрасумленных і адказных працаўнікоў Валянцін Міхалевіч. У гаспадарцы з 1989 года, зараз ужо аўтаматычна спрацоўвае загартоўка – рана прачынацца і позна класціся спаць, а на працоўным месцы выконваць любыя даручэнні. Cа сваім стальным сябрам кіраўцам К-700 задзейнічаны на трамбоўцы. У першую яму найбольшы ўклад унеслі Аляксанд Роеў, які перавёз 371,2 тоны зялёнай масы і Уладзімір Шэлест (на МАЗе перавёз 640 тон). На адвозцы сена вылучыўся Дзмітрый Гецікаў і зялёную масу ён таксама перавозіць, і пры неабходнасці траншэю трамбуе на энерганасычаным трактары. З касілкай актыўна працуюць Юрый Гецікаў і Віктар Кужаў. Ды і іншыя не адстаюць, расказвае галоўны аграном гаспадаркі Я.Ф. Кавалькова. Цікаўлюся ў Ядвігі Францаўны: які перыяд больш складаны – корманарыхтовак ці ўборачная. “Нават і не ведаю, – прызнаецца жанчына. – Зараз трэба рана спяшацца на работу, а палове шостай раніцы ўжо на працы трэба быць і дадому толькі за дзесятую гадзіну вечара трапляю. А потым таксама горача ад спраў. Ды ўвогуле, іх да «белых мух» хапае”.
Наталля СУВАЛАВА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Besucherzahler
счетчик посещений