МАЛАКО І МЯСА – ДА ХЛЕБА І КВАСУ

Чарговы выяздны семінар работнікаў аграпрамысловага комплексу і адказных за арганізацыю работы ў сельскай гаспадарцы з падвядзеннем формы №24 адбыўся на базе сельгаспрадпрыемства “Вазнясенск”. Прысутныя пазнаёміліся з умовамі пасьбы грамадскага статка, тэхналогіяй акультурвання пашавых угоддзяў, а таксама стварэннем бытавых умоў для пастухоў. У цэлым быў акрэслены шэраг важных пытанняў, што датычацца вытворчасці сельгаспрадукцыі. Старшыня райвыканкама І.І.Ком яшчэ раз напомніў пра неабходнасць падтрымання у вытворчых памяшканнях чысціні і парадку, што дазволіць работнікам спраўляцца з пастаўленымі задачамі з жаданнем і настроем. У жывёлагадоўлі важным кампанентам дабрабыту з”яўляецца выпуск якаснай прадукцыі. Малако павінна прадавацца дзяржаве вышэйшым гатункам стопрацэнтна (за 4 месяцы 2009 года па раёну здадзена 80%, лепш за ўсіх спрацавалі сельгаспрадпрыемствы “Вазнясенск”, “Отар”, “Батвінава”) поруч з гэтым раёну ў рэалізацыю трэба здаваць малочную прадукцыю сортам экстра, падтрымліваць высокі ўзровень тлустасці і не дапусціць зніжэння ўзроўню. Ад гэтага залежыць фінансавая стабільнасць і ўзровень заработнай платы жывёлаводаў. За расход кармоў – спытаюць строга, заўважыў глава раёна, таму і тут трэба ўмець лічыць і прытрымлівацца пэўнай тэхналогіі і рацыёну кармлення, што пасадзейнічае добрым прывагам БРЖ. У гэтым плане была адзначана станоўчая работа філіяла “Прыазёрны”.
Літаральна кожную сферу ў галіне сельскай гаспадаркі не абыйшлі ўвагай. Закраналіся праблемы асемянення жывёлы і расцёлаў, закупу малака і папаўнення статка маладняком, арганізацыі пераходу на кругласутачны выпас, невытворчага выбыцця жывёлы і інш. Як заўважыў намеснік старшыні райвыканкама, начальнік райсельгасхарчу А.В.Чарненка, выбракоўка кароў за год у гаспадарках не павінна перавышаць 15% ад агульнай колькасці. Наяўнасць шматкампанентных пашаў – гарантыя высокіх надояў, і таму кожны кіраўнік павінен мець іх у падведамасным прадпрыемстве ў поўным дастатку. Была пастаўлена задача закласці новыя або падсеяць ужо існуючыя прыфермавыя пашы — тыя, што знаходзяцца ў непасрэднай блізкасці ад МТФ. Надавалася ўвага падкормцы зерневых культур і кукурузы, хімапрацоўцы пасеваў, наяўнасці корма — і зернеўборачнай тэхнікі і шэраг іншых пытанняў. Кіраўнікам, кожнаму па прыналежнасці, пастаўлены задачы па ўхіленню выкрытых недахопаў. Кажуць, не хлебам адзіным сыты чалавек, мяса і малака таксама да стала хочацца. А песня.., песня будзе дарэчы пасля падвядзення станоўчых вынікаў.
Валянціна ПРАНКЕВІЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Besucherzahler
счетчик посещений