Вось-вось скончыцца сяўба

Вось-вось у раёне скончыцца сяўба ранніх яравых. Але без справы і тады нікому пасядзець не атрымаецца. Складзены далейшыя планы, даюцца новыя заданні. Вызначаны прыблізныя тэрміны пасадкі кукурузы, бульбы, цыбулі. Так, першую са згаданых культур мяркуецца пасеяць да пятага мая. Пад яе адводзіцца 4,5 тысячы гектараў, з іх 1000 гектараў – на зерне. З 16 красавіка планавалася пачаць садзіць бульбу, пад якую адведзена 480 гектараў плошчаў. На гэта спатрэбіцца каля 2160 тон насення. Зараз якраз у гаспадарках раёна актыўна займаюцца яго падрыхтоўкай. На пераборцы другога хлеба ў большасці сельгаспрадпрыемстваў задзейнічаны не толькі ўласныя работнікі, а і прадстаўнікі арганізацый Чачэршчыны, школьнікі і нават пенсіянеры. Найбольш дапамога спатрэбілася КСУПам “Роўкавічы”, “Батвінава”, ПСУП “Отар”, дзяржаўнаму прадпрыемству “Вазнясенск”. Ужо ў цэлым па раёну падрыхтавана (па стану на 16 красавіка) 1499 тон насення бульбы, гэта 70 працэнтаў ад агульнай колькасці.
У КСУП “Батвінава” яшчэ і 30 гектараў цыбулі запланавана пасеяць. Як запэўніў кіраўнік гаспадаркі У.І. Кебікаў, аб рэалізацыі будучага ўраджаю ўжо дамовіліся з прадпрыемствамі Расіі. А мінулагодні таксама падыходзіць да завяршэння, і пакупнікі на яго знайшліся, толькі перабраць засталося, з гэтай мэтай запрасілі брыгаду са Століна Брэсцкай вобласці.
Наталля СУВАЛАВА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Besucherzahler
счетчик посещений