ЁН БЫЎ У ТЫЛЕ ВОРАГА…

Пісьменніку Івану Сяркову 4 студзеня споўнілася б 80 гадоў.
На сустрэчы, прысвечанай гэтай падзеі, у роднай сярэдняй Пакалюбіцкай школе, што ў Гомельскім раёне, старшыня абласнога аддзялення грамадскага аб’яднання “Саюз пісьменнікаў Беларусі” У.М. Гаўрыловіч сказаў пра калегу шмат цёплых слоў і прапанаваў, каб гэты год быў абвешчаны Годам Івана Сяркова на Гомельшчыне.
І.К. Сяркоў нарадзіўся ў вёсцы Пакалюбічы, вучыўся там у школе. У гонар земляка педагогі ўстановы адукацыі арганізавалі тут цікавую экспазіцыю.
Дзяцінства Івана Кірэевіча прыйшлося на ваенныя гады. Шмат успамінаў захоўвала памяць. Сябры параілі сабраць іх у адну кнігу. Так з аповесцей “Мы з Санькам у тыле ворага”, “Мы — хлопцы жывучыя”, “Мы з Санькам — артылерысты…” утварылася трылогія. І хоць гэтыя творы не ўваходзяць у абавязковыя праграмныя для школьнага курса, аднак могуць быць прапанаваны сённяшнім падлеткам пры пазакласным чытанні. Мільёны рабят, якія чытаюць аповесці, перажываюць за яго і за Саньку, што падчас фашысцкай акупацыі апынуліся ў тыле ворага.
З 1970 года Іван Кірэевіч Сяркоў быў членам Саюза пісьменнікаў СССР. З 1956 да 1960 года працаваў старшым рэдактарам раённай газеты “Трыбуна хлебароба ” (сучасная назва раённай газеты “Маяк”). У1960 годзе перайшоў на працу на Гомельскае тэлебачанне, дзе напачатку быў старшым, а праз тры гады стаў галоўным рэдактарам Гомельскай студыі тэлебачання. З 1977 года адначасова з’яўляўся сакратаром Гомельскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў БССР.
Святлана ГЕРАШЧАНКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.